Зяленскі — пра заяву Лукашэнкі: "Усё, што Украіна афіцыйна прапануе, вы чуеце"
Для Украіны вельмі важна, каб Беларусь у цяперашняй сітуацыі не страціла сваёй незалежнасці, заявіў Уладзімір Зяленскі / Telegram
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, якая прагучала ў аўторак. Беларускі дыктатар сцвярджаў, што ўлады Украіны прапаноўвалі яму заключыць "пакт аб ненападзе".
"Усё, што Украіна афіцыйна прапануе, вы чуеце, — казаў Зяленскі на брыфінгу з нагоды візіту ва Украіну прэзідэнта Фінляндыі. — Мы нападаць на Беларусь не збіраемся і ніколі не збіраліся. Няма такіх намераў... Гэта галоўны сігнал ад усяго ўкраінскага народа да беларускага народа".
Таксама Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што для Украіны вельмі важна, каб Беларусь у цяперашняй сітуацыі не страціла сваёй незалежнасці і не ўступіла ў "абсалютна ганебную вайну".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.