Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю

Прэзідэнты Украіны і Фінляндыі / t.me/uniannet/
Прэзідэнты Украіны і Фінляндыі / t.me/uniannet/

3 траўня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю. Чакаецца, што ў сераду ў Хельсінкі будзе абмяркоўвацца падтрымка Украіны Паўночнымі краінамі. Анансуюцца сустрэчы Зяленскага з фінскім прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё (і іх сумесная прэс-канферэнцыя) і прэм'ерамі Паўночных краін — Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, паведамляе ts.fi.

У сталіцы Фінляндыі прымаюцца ўзмоцненыя меры бяспекі. Яны рэдка там бываюць, а Зяленскі да іх ужо прывык, адзначае выданне.

Уладзімір Зяленскі ўпершыню наведвае Финляндыю з дзяржаўным візітам. Адбываецца гэта падчас вайны і ў чаканні пачатку ўкраінскага контрнаступу на фронце.

Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю
hs.fi
Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю
Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі