Зяленскі: Украіна ламае так званую другую армію свету

"Прыйдзе час — і ўся Украіна будзе вольная" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
"Прыйдзе час — і ўся Украіна будзе вольная" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам у дзень, у які споўнілася восем месяцаў вайны. "Мы адстаялі незалежнасць нашай дзяржавы... Крок за крокам вызваляем ўкраінскую зямлю, — кажа ён. — Цяпер гучаць Данбас, Харкаўшчына, Херсонщина. Але будуць гучаць і Запарожская вобласць і Крым: прыйдзе час — і ўся Украіна будзе вольная".

Зяленскі падкрэсліў, што "Украіна ламае так званую другую армію свету", і Расія цяпер "нешта там выпрошвае ў Іране". І будзе прасіць. А пакуль яе патэнцыял "растрачваецца на вайну супраць нашай дзяржавы і ўсяго вольнага свету", кажа прэзідэнт Украіны.

"Чым больш свайго патэнцыялу Расія страціць зараз, тым больш рэальнай свабоды атрымаюць усе народы і побач з Расіяй, і ў яе межах", — заявіў Уладзімір Зяленскі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі