З'явілася відэа найлепшых галоў чэрвеня ў футбольным чэмпіянаце Беларусі
З'явілася відэа найлепшых галоў чэрвеня ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі. Іх аўтары — Аляксандр Ксенафонтаў (ён на апошняй хвіліне зраўняў лік у матчы "Віцебска" з БАТЭ — 2:2), мінскі дынамавец Яўген Шыкаўка ("нажніцамі" забіў гол "Славіі"), гулец "Славіі" Дэніс Тэтэх (ён забіў прыгожы гол "Смалявічам") і футбаліст "Смалявічаў" Аляксандр Джыгера (аўтар фантастычнага гола ў браму "Слуцка").
У першынстве пасля першага круга лідыруе БАТЭ — 30 ачкоў, у "Шахцёра" — 27, "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Энергетык-БДУ" набралі па 26 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.