З’явілася відэа, як у Нью-Ёрку ўзарвалі мост Касцюшкі
З’явілася відэа, як у Нью-Ёрку ўзарвалі мост Тадэвуша Касцюшкі, пабудаваны ў 1939 годзе і ўжо часткова дэмантаваны. Для гэтага спатрэбіліся больш за 900 зарадаў выбухоўкі. Вясной сёлета побач быў пабудаваны новы мост, які звязвае раёны Бруклін і Куінс. Як інфармуе The Telegraph, да 2020 года на месцы ўзарванага моста пабудуюць новы. Гістарычная назва будзе захаваная.
Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — ураджэнец Беларусі, кіраўнік вызваленчага антырасійскага паўстання 1794 года, герой барацьбы за незалежнасць ЗША. Нямала жыхароў Нью-Ёрка скардзяцца, што ім цяжка вымавіць яго прозвішча.
Фота: skyscrapercity.com