З’явілася відэа затрымання намесніка гендырэктара “Белшыны”

З’явілася відэа затрымання намесніка гендырэктара “Белшыны”

З’явілася відэа затрымання намесніка гендырэктара па капітальным будаўніцтве ААТ “Белшына”. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, адбылося гэта 23 красавіка. Затрыманне праводзілі аператыўнікі з Магілёва пры сілавой падтрымцы амапаўцаў і даішнікаў. Намесніка гендырэктара падазраюць у атрыманні хабару ў памеры 30 тысяч рублёў ад дырэктара будаўнічай арганізацыі. За гэтыя грошы ён, нібыта, абяцаў паспрыяць вырашэнню пытанняў, звязаных з заключэннем дамовы падраду на дэмантажныя і будаўнічыя працы. Таксама ў далейшым ён мусіў паспрыяць будаўнічай арганізацыі ў прадстаўленні іншых працаў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Атрыманне хабару” (ч. 3 арт. 430 КК). Затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Магілёве.

З інфармацыі пра кіраўніцтва “Белшыны”, змешчанай на афіцыйным сайце прадпрыемства, вынікае, што намеснікам генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве працуе Міхаіл Канапліцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі