З'явіўся беларускі анімацыйны ролік пра правілы праезду праз мытную мяжу
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі падрыхтаваў анімацыйны відэаролік з пакрокавым алгарытмам спрошчанага парадку праезду праз мытную мяжу на час II Еўрапейскіх гульняў. Летам яны пройдуць у нашай краіне. Ролік разлічаны найперш на ўдзельнікаў і гасцей гульняў, ён на рускай і англійскай мовах. Гледачам таксама тлумачацца асноўныя мытныя правілы. Адзначаецца, што відэаролік будзе карысны не толькі для замежнікаў, але і для ўсіх грамадзян.