1 капейка ў дзень. Беларус прыдумаў свой спосаб плаціць збор за дармаедства

1 капейка ў дзень. Беларус прыдумаў свой спосаб плаціць збор за дармаедства

Днямі ў сацсетках з'явіўся пост вынаходлівага "дармаеда". Атрымаўшы "ліст шчасця" з падатковай, ён вырашыў у літаральным сэнсе аддаваць дзяржаве капейкі. Пайшоў у банк і выплаціў першы узнос — 2 капейкі. "Касір паглядзела такім сумным позіркам. Што, дзве капейкі? Я кажу: не хвалюйцеся, цяпер я кожны дзень буду да вас хадзіць. Плаціць буду па капейцы ў дзень", — піша вынаходнік.

На гарачай лініі Міністэрства па падатках і зборах Еўрарадыё патлумачылі, што спосаб не спрацуе. Тое, што "дармаед" часткова пачаў выплачваць збор, ніяк не ўратуе яго ад патрабавання сплаціць усю суму цалкам. Больш за тое, калі плаціць па 1 капейцы ў дзень, то пачатковыя 360 рублёў значна павялічацца.

"Часткамі выплачваць збор можна. Якімі заўгодна часткамі. Але толькі да 20 лютага. Калі вы не выплаціце ўсю суму да 20 лютага, то за кожны дзень пратэрміноўкуі вам будуць налічваць пеню", — тлумачаць у падатковай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі