10 футбалістаў каманды вышэйшай лігі Беларусі на каранціне з-за каранавіруса
Каля дзясятка футбалістаў каманды вышэйшай лігі Беларусі на каранціне з-за каранавіруса. Як піша football.by, такая сітуацыя склалася ў мінскім "Энергетыку-БДУ". Таксама заразіліся супрацоўнікі клуба і абслугоўваючы персанал Рэспубліканскага цэнтру алімпійскага рэзерву па футболе БДУ.
Клуб звярнуўся ў Беларускую федэрацыю футбола з просьбай перанесці матч 26-га тура чэмпіянату краіны з брэсцкім "Дынама". Ён запланаваны на 17 кастрычніка.
На сайце "Энергетыка-БДУ" і ў сацсетках пра каранцін пакуль нічога не паведамляецца. Наадварот, у панядзелак быў змешчаны фотарэпартаж пра падрыхтоўку асноўнага складу да матчу з дынамаўцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.