$112 000 за 2-пакаёўку: колькі каштуе жыллё ў дамах, якія праславіліся дэфектамі

Расколіна ў цагляным муры / dreamstime.com
Расколіна ў цагляным муры / dreamstime.com

Праблемы, якія з'явіліся ў мінскай новабудоўлі на Грыбаедава, 1, — расколіны ў плітах перакрыцця паміж паверхамі (!), расколіны вонкавых сцен, няспраўная сістэма дымавыдалення і многае іншае. Дом узводзіла кампанія холдынга братоў Карычаў — сяброў Лукашэнкі, якія валодаюць Dana Holdings.

Жыхары доўга ваявалі з забудоўшчыкам і нават заказалі незалежную экспертызу. Эксперты тады заключылі: маналітныя пліты перакрыцця не маюць дастатковай расколінастойкасці, цвёрдасці і трываласці з прычыны недастатковага працоўнага армавання, а таксама знаходзяцца ў абмежаваным працаздольным (не цалкам здавальняючым) стане.

Тым не менш кватэры на Грыбаедава, 1 прадаюцца. Напрыклад, двухпакаёўка без аздаблення каштуе 104 900 долараў.

$112 000 за двушку: сколько стоят квартиры в домах, прославившихся дефектами
Двухпакаёвая кватэра без аздаблення на Грыбаедава, 1 за 104 900 долараў / realt.by

— Ёсць "касякі" па будаўніцтве, звязаныя з не вельмі добрымі будаўнікамі, — расказвае агент, які прадае двухпакаёўку на Грыбаедава. — Дзесьці ўваходныя дзверы не ўстаноўленыя нармальна, зачыняюцца з націсканнем. Замок дзесьці не зусім трапляе — і ўсе такія моманты, звязаныя з крыварукасцю.

Што да праблемы з перакрыццямі, то, па інфармацыі ад забудоўшчыка, "Даны", падрадчык гэтыя пытанні ўрэгуляваў, зрабіў узмацненне. Правялі новую экспертызу, якая прыйшла да высновы, што ўсё акей.

На пытанне, ці можна азнаёміцца з актамі аб ліквідацыі дэфектаў, агент адказвае, што такіх дакументаў на руках ні ён, ні ўладальнік кватэры не мае і трэба будзе ўдакладніць, у каго яны ёсць. Па словах супрацоўніка агенцтва, 104 тысячы долараў — гэта ўжо зніжаная цана. Уласнік першапачаткова хацеў $135 000.

$112 000 за двушку: сколько стоят квартиры в домах, прославившихся дефектами
Расколіны па ўсім доме — адзін з дэфектаў, які жыхары дома на Грыбаедава, 1 прасілі ліквідаваць / фота рэсурсу, прызнанага ўладамі Беларусі экстрэмісцкім

У шматпавярховіку па Незалежнасці, 168/2 былі падобныя праблемы: расколіны на фасадзе і ўнутры. Дом узводзіў дзяржзабудоўшчык — Мінскбуд. І тут жыхары таксама змагаліся за тое, каб дэфекты ліквідавалі.

$112 000 за двушку: сколько стоят квартиры в домах, прославившихся дефектами
Фота расколін у доме на Незалежнасці, 168/2 / realt.by

Сярэдняя цана двухпакаёвай кватэры на Незалежнасці, 168/2 — 112 000 долараў.

— Расколіны ў кватэрах могуць быць ад усадкі дома, ад няўзгодненай перапланіроўкі і гэтак далей. Я не бачыла там такіх расколін, пра якія пішуць, — кажа агент, які прадае кватэру на Незалежнасці, 168/2. Прадавец згодны знізіць цану са 112 да 109 тысяч долараў.

Вышынны будынак на Прытыцкага, 39 таксама славіцца дэфектамі рознай ступені крытычнасці. Гэта шматпавярховік, у якім амаль адразу пасля завяршэння будаўніцтва пачаліся рамонтныя работы і цяжбы жыхароў з забудоўшчыкам. Кватэры прадаюцца і тут: аднапакаёвую можна набыць у сярэднім за 83 000 долараў, двухпакаёвую за $107 000, чатырохпакаёвую — за 220 тысяч долараў.

$112 000 за двушку: сколько стоят квартиры в домах, прославившихся дефектами
Расколіна ў доме на Прытыцкага, 39. 2020 год / realt.onliner.by

На Купрэвіча, 16 у Мінску стаіць "Пізанская вежа". Па завяршэнні будаўніцтва будынак асеў і нахіліўся.

$112 000 за двушку: сколько стоят квартиры в домах, прославившихся дефектами
"Пізанская вежа" на Купрэвіча, 16 / фота рэсурсу, прызнанага ўладамі Беларусі экстрэмісцкім

Прадаўцы расхвальваюць дом і інфраструктуру, але пра асяданне не згадваюць. Двухпакаёўка без аздаблення на Купрэвіча, 16 абыдзецца ў сярэднім у 65 000 долараў. Аднапакаёўку тут можна купіць за $58 300.

— Вырашыла паглядзець, што цяпер прадаецца ў дамах, дзе праблемы з апорнымі канструкцыямі, піша ў сваім тг-канале незалежны эксперт па жыллі Наталля Літоўская. — Напрыклад, Грыбаедава, 1. У доме "недастатковае армаванне пліт перакрыцця". Такім чынам: ёсць кватэра без аздаблення, па 1668 USD/м², праўда, з торгам. Ёсць пару еўрадвухпакаёвак з рамонтам па 2370 USD/м². Свежааздобленая 70-метровая двухпакаёўка даражэй за 3100 USD/м². Плюс 137 метраў дарагога рамонту за $394 000 "разам". Увогуле, "асаблівасці" дома ніяк не ўплываюць на хацелкі прадаўцоў і яркасць рэкламы. Улічвайце гэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі