13 траўня Еўрапарламент разгледзіць візавае пагадненне з Беларуссю
13 траўня Еўрапарламент павінен ратыфікаваць дамовы з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі. Адпаведны пункт унесены ў парадак пленарнага пасяджэння.
Нагадаем, што Беларусь і ЕС падпісалі гэтыя дамовы яшчэ 8 студзеня 2020 года ў Бруселі. У Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі абедзвюх дамоваў з Еўрасаюзам 9 красавіка.
Камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах падтрымаў гэтыя пагадненні на сваім пасяджэнні 23 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.