16-гадовы "бяспраўнік" спрабаваў уцячы ад брэсцкіх даішнікаў

16-гадовы "бяспраўнік" спрабаваў уцячы ад брэсцкіх даішнікаў

16-гадовы брэстаўчанін спрабаваў уцячы ад даішнікаў спярша на аўто, а потым пешшу. 

Здарэнне адбылося ўвечары 2 снежня, паведамляе gaibrest.by. Каля 22-й гадзіны нарад ДАІ звярнуў увагу на аўтамабіль "ВАЗ", які рухаўся па вуліцы Будаўнічай. Увагу інспектараў прыцягнула частае ўключэнне і выключэнне блізкага святла фар. Даішнікі запатрабавалі, каб кіроўца спыніўся, але той праігнараваў патрабаванне і пачаў уцякаць. 

Пагоня доўжылася каля 20 хвілінаў. Потым кіроўца кінуў аўтамабіль каля перасячэння аўтадарогі М1/Е30 з вуліцай Гарадской і схаваўся ў лесе. Аднак міліцыянтам усё ж удалося высветліць асобу парушальніка.

На маладога брэстаўчаніна, які не мае правоў кіроўцы, склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. Яшчэ  адзін пратакол інспектары склалі на ўладальніка аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі