Пра рэферэндум у Каталоніі у эфіры Еўрарадыё разважаў Яўген Прэйгерман
1 кастрычніка ў Каталоніі адбыўся рэферэндум аб выхадзе са складу Іспаніі. Яго арганізатары сцвярджаюць, што 90% ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання, выказаліся за незалежнасць ад Мадрыда.
Іспанія спрабавала сарваць рэферэндум: паліцыя і нацгвардыя ўзялі частку горада пад кантроль і канфіскоўвалі скрыні з бюлетэнямі. На вуліцах каталонскіх гарадоў адбыліся крывавыя сутыкненні, ахвярамі якіх сталі не менш за 300 прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі і блізу 20 паліцэйскіх.
Пра гэта разважае палітолаг Яўген Прэйгерман.
Чым выхад Каталоніі са складу Іспаніі пагражае аб’яднанай Еўропе? Ці можа ён справакаваць хвалю падобных плебесцытаў у іншых краінах, якія ўжо даўно дэманструюць сепаратысцкія настроі? Якія паралелі ёсць паміж Каталоніяй, Данбасам і Эдынбургам? Чаму беларусы так спачуваюць Каталоніі? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітолагам, кіраўніком “Ліберальнага клуба” Яўгенам Прэйгерманам.
Размова пачнецца а 16-й пасля выпуску навінаў.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце Яўгену Прэйгерману пытанні!