17-гадовага гомельскага школьніка судзяць за ўдзел у пратэстах

17-гадовага гомельскага школьніка судзяць за ўдзел у пратэстах

У Гомелі за ўдзел у пратэстах судзяць 17-гадовага школьніка Мікіту Залатарова і двух яго знаёмых. Дарэчы, на момант затрымання Мікіту ўвогуле было толькі 16. 

Паводле версіі следства, 10 жніўня адзін з хлопцаў кінуў "кактэйль Молатава" ў бок міліцыянтаў, пасля чаго яны ўцяклі. 16-гадовага Мікіту затрымалі дома раніцай 11 жніўня. Неўзабаве пасля гэтага ён трапіў у рэанімацыю бальніцы, а на наступны дзень з рэанімацыі яго забралі ў ІЧУ. Там ён знаходзіцца ўжо пяць месяцаў.

Мікіта неаднаразова казаў бацьку, што ахоўнікі яго б'юць. Падчас судовага пасяджэння 19 студзеня хлопец расказаў, што 29 снежня супрацоўнікі СІЗА збілі яго з ужываннем электрашокера. 

Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу па факце збіцця Мікіты за адсутнасцю складу злачынства.

Як пішуць "Моцныя навіны", другі падсудны — Дзмітрый Карнееў паведаміў на судзе, што міліцыянты патрабавалі ад яго патрэбныя ім паказанні, пагражаючы змясціць яго ў "прэс-хату", камеру з нізкастатуснымі зняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі