18-гадовы беларускі футбаліст падпісаў кантракт з маскоўскім "Лакаматывам"
Беларускі футбаліст Кірыл Зіновіч падпісаў 5-гадовы кантракт з маскоўскім "Лакаматывам", паведамляе прэс-служба расійскага клуба. Яму 18 гадоў. Дагэтуль паўабаронца Зіновіч выступаў за "Мінск". У вышэйшай лізе ў 20 матчах ён забіў чатыры мячы. У "Лакаматыве" звяртаюць увагу на рост беларуса — 194 см.
Кірыл Зіновіч будзе гуляць пад нумарам 90. У расійскім клубе гуляе яшчэ адзін беларус — Віталь Лісаковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.