19-гадовы беларус учыніў у Варшаве п'янае ДТЗ з смяротным вынікам
У Варшаве на два месяцы арыштавалі 19-гадовага беларуса, які трапіў у п'янае ДТЗ. Яму пагражае да 8 гадоў за кратамі, піша the-warsaw.com.
Хлопец на "Сеаце" абганяў машыны па правай паласе і збіў 57-гадовага мужчыну, які прыбіраў смецце каля аўтобуснага прыпынку. Той сканаў на месцы.
28-гадовую пасажырку "Сеата" даставілі ў лякарню ў цяжкім стане. Кіроўца таксама атрымаў траўмы. Алкатэстар паказаў, што ў момант аварыі ён быў нападпітку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.