19-гадовы рабочы "замінаваў" сваё прадпрыемства
Здарэнне адбылося ў Лельчыцах.
Як інфармуе БЕЛТА, у мясцовую міліцыю патэлефанаваў невядомы, які паведаміў пра закладзенае выбуховае прыстасаванне на базе аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Аднак сапёры там нічога не знайшлі. Пры гэтым эвакуацыі працаўнікоў не праводзілі, а працу прадпрыемства не спынялі.
Праваахоўнікі высветлілі, што "тэлефонным тэрарыстам" аказаўся малады рабочы. Пасля допыту яго адпусцілі. Прычыны ўчынку пакуль невядомыя.
Фота — gs.by