21 кастрычніка ў Беларусі на 6 гадзін адключаць радыё і тэлебачанне
У сераду, 21 кастрычніка, у Беларусі будзе часова адсутнічаць трансляцыя тэлебачання і радыёперадач.
З 9 гадзінаў раніцы трансляцыя будзе спыненая ў сувязі з правядзеннем прафілактычных работ на перадавальным і электрасілавым абсталяванні. Эфірнае вяшчанне адновіцца ў 15:00, паведамляе афіцыйны сайт РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр”. Да гэтага часу ўся прафілактыка мусіць скончыцца.
Прадпрыемства выбачаецца за нязручнасці.
Фота: tourister.ru