21 красавіка Лукашэнка выступіць з пасланнем да беларускага народа і парламента
Аляксандр Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу 21 красавіка. Яго выступ будзе транслявацца па тэлеканале “Беларусь 1” і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўраду пачнецца ў 11.00. Тэлеверсію паслання пакажуць у 21.00 у эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Структура паслання ў цэлым застанецца традыцыйнай, сказала ў інтэрв’ю БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант . Яно будзе складацца з некалькіх вялікіх тэматычных блокаў, галоўным з якіх стане эканамічны блок. Гаворка пойдзе пра задачы і планы на гэты год.
Таксама будуць закранутыя найактуальнейшыя пытанні ў сферы сацыяльнай палітыкі — пенсійная сістэма, ахова здароўя, адукацыя. Апроч таго, гаворка пойдзе аб прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі, кадравай стратэгіі і іншых надзённых праблемах.