23 беларусы не змаглі вылецець на радзіму з Гоа праз Маскву

23 беларусы не змаглі вылецець на радзіму з Гоа праз Маскву

Група беларускіх турыстаў 18 сакавіка не змагла вылецець з індыйскага аэрапорта Даболім у аэрапорт Унукава ў Маскве. Як піша TUT.by, перад вылетам нашым суайчыннікам анулявалі квіткі, і самалёт паляцеў без іх. 

Як вядома, з 18 сакавіка Расія зачыніла ўсе межы, у тым ліку з Беларуссю. Паведамлялася, што беларусам дазволяць транзітам ляцець праз маскоўскія аэрапорты, калі яны не будуць выходзіць з транзітнай зоны аднаго і таго ж аэрапорта. Кампанія "Ютэйр", якая адзіная лятала з Унукава ў Беларусь, прыпыніла свае рэйсы да 30 красавіка.

"У 3 гадзіны ночы мы прыехалі ў аэрапорт Даболім і на стойцы рэгістрацыі даведаліся: нашы квіткі ануляваныя. Нам сказалі: "Вашых імёнаў і прозвішчаў сярод пасажыраў няма". Самалёт авіякампаніі "Расія" паляцеў без нас", — распавядае парталу TUT.BY беларускі турыст Галей, які павінен быў вылецець дадому.

Па яго словах, узброеная ахова аэрапорта выгнала іх на вуліцу. Сярод беларускіх турыстаў, якія не змаглі вылецець з Гоа, — двухгадовае дзіця і пажылая жанчына. 

Па словах мужчыны, туркампанія адмовілася кампенсаваць ім страты. Турысты звярнуліся да прадстаўніка Беларусі. "Звязаліся з консулам, як нам растлумачылі, няма бюджэту для куплі квіткоў нам, усё за свой кошт. Адпачынак скончыўся, грошай на пражыванне няма, харчавання і вады нам не прапаноўваюць. Усім трэба на працу і да родных, людзі на ўзводзе і на мяжы зрыву", — тлумачыць Галей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі