29 сакавіка будзе названы пераможца конкурсу “Заспявай-5”

29 сакавіка будзе названы пераможца конкурсу “Заспявай-5”

29 сакавіка ў новым мінскім клубе Berlin пройдзе выніковы канцэрт пятага сезона конкурсу маладых выканаўцаў “Заспявай-5”, які ладзяць партал TuzinFM.by і фонд “Вяртанне”.

Кожны з фіналістаў, сярод якіх Павал Козіч і Ціхан Букраба, Maximalism, Раман Волазнеў, сыграе 30-хвілінны сэт. 

Пры канцы імпрэзы будзе названы пераможца, які атрымае грашовы прыз у памеры 1500 рублёў на рэалізацыю сваіх далейшых творчых задум. У якасці гасцей выступяць Eryk i Ja, праект лідара гурта TonqiXod Уладзя Лянкевіча.

У журы конкурсу сёлета ўвайшлі спявачка і педагог Ірэна Катвіцкая, музыка Алег Хаменка, саўнд-прадзюсар Андрэй Акатаў, кампазітарка і спявачка Наталля Куніцкая, музыка Алесь-Францішак Мышкевіч, кіраўнік фонду “Вяртанне” Павал Бераговіч.

Пачатак у 19:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі