За што будуць плаціць дармаеды, улады распавядуць 3 красавіка

За што будуць плаціць дармаеды, улады распавядуць 3 красавіка

1 красавіка дзяржава мусіла аб'явіць дармаедам, за якія паслугі яны будуць плаціць па стоадсоткавых тарыфах: 


Паводле пукнта 7.3 Дэкрэта №1, да 1 красавіка 2018 года дзяржава мусіць:

—    зацвердзіць прыкладнае паладжэнне аб камісіі.

Вызначыць: 

—    паслугі з вяртаннем затрат і ўмовы іх прадастаўлення,

—    парадак разліку і ўнясення аплаты за паслугі з вяртаннем аплаты,
—    унесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзідэента Рэспублікі Беларусь прапановы па:
абмежаванні прадастаўлення працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, безнаяўных жыллёвых субсідый на аплату жыллёва-камунальных паслуг і дзяржаўнай падтрымкі пры пабудове (рэканструкцыі) ці пакупцы жылых памяшканняў,
удасканаленні заканадаўства ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў,
аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжанне ў іх.

За што будуць плаціць дармаеды, улады распавядуць 3 красавіка

Падрыхтаваць пералік антыдармаедскіх паслуг чыноўнікам даручыў Аляксандр Лукашэнка, калі ў студзені 2018 года падпісаў Дэкрэт №1 аб занятасці насельніцтва. Гэты дэкрэт змяніў скандальна вядомы Дэкрэт №3, які вымушаў непрацаўладкаваных грамадзян аддаваць дзяржаве 20 базавых у год. Але пратэсты “дармаедаў” зрабілі сваё: дэкрэт перагледзелі, плату адмянілі, вырашылі, што “дармаеды” будуць плаціць за паслугі 100%.


Але за якія менавіта паслугі, у панядзелак 2 красавіка яшчэ не вядома. 


"Нічога пра дармаедаў не ведаю. У мяне няма часу з вамі размаўляць", — адказвае на пытанне журналістаў кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава у першы дзень вясенняй сесіі парламента.


Спрабуем удакладніць інфармацыю ў Міністэрстве ЖКГ, бо аплата за некаторыя камунальныя паслугі павінна абыходзіцца "гультаям" у капеечку.


"Не мы распрацоўваем гэты нарматыўна-прававы акт, — кажуць у прэс-службе міністэрства. — Таму не ў курсе, што там будзе".


Прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вольга Шцін кажа, што пастанову чакаюць са дня на дзень. Тут самі сочыць за сайтам pravo.by:


"Калі ўбачым пастанову, тады мы будзем гатовыя нешта каментаваць. Яна будзе апублікаваная на pravo.by, мы адсочваем сайт".


А вось ад прэс-службы Савета Міністраў з другой спробы мы пачулі аптымістычны адказ:


"Заўтра на сайце Саўміна выйдзе афіцыйная пастанова", — адказвае прэс-сакратар Саўміна Уладзіслаў Сычэвіч.


То бок, за тры месяцы чыноўнікі ўсё ж нешта прыдумалі?

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі