3 ліпеня ў Мілане прагучыць гімн Беларусі

3 ліпеня ля беларускага павільёна на сусветнай выставе “ЭКСПО”у Мілане пройдзе акцыя “Заспяваем гімн разам”. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ. Акцыя прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень беларускі павільён чакае шмат гасцей, для якіх італьянскія і беларускія кухары правядуць майстар-клас па прыгатаванню дранікаў, а народныя калектывы прадставяць публіцы беларускі фальклор.

За два месяцы працы беларускі павільён наведалі 100 тысяч гасцей.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі