Украіна працягвае пераманьваць да сябе беларускіх айцішнікаў

Удзельніца адной з пратэстных акцый трымае цікавы плакат / Еўрарадыё
Удзельніца адной з пратэстных акцый трымае цікавы плакат / Еўрарадыё

Мінская кампанія Wargaming перавезла ў кіеўскі офіс 200-300 супрацоўнікаў, піша AIN.UA, спасылаючыся на свае крыніцы. У самой кампаніі выданню інфармацыю не пацвердзілі, але і не абверглі. Пакуль не вядома, ці застануцца гэтыя супрацоўнікі ў Кіеве надоўга, ці вернуцца ў Мінск.

Акрамя таго, сцвярджае AIN.UA, распрацоўшчык папулярнай гульні World of Tank плануе перавезці ў Вільню каля 500 супрацоўнікаў з сем'ямі. Усяго ў мінскім офісе працуе каля 2000 чалавек.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў, якія рушылі следам, многія беларускія IT-кампаніі пачалі працэс рэлакацыі сваіх офісаў у іншыя краіны. Напрыклад, паводле апытання кампаніі SoftSwiss, многія супрацоўнікі захацелі рэлакавацца, не чакаючы пераменаў. Ужо 12 жніўня "Еўрапейская асацыяцыя праграмнай інжынерыі" пачала бясплатна дапамагаць беларускім IT-кампаніям з пераездам ва Украіну.

"Нам выгадна, каб беларусы ехалі ва Украіну, таму што гэта каласальны абмен досведам. Плюс гэта добра адаб'ецца на нашым IT-рынку: з'явіцца канкурэнцыя, кампаніі змогуць выбіраць сабе спецыялістаў, палепшыцца якасць IT-прадуктаў і павялічацца заробкі, якія падчас каранціну трохі аселі", — патлумачыла PR-дырэктар асацыяцыі Любоў Мачалава.

Тут можна пачытаць вялікі матэрыял нашага партнёрскага выдання "Заборона" аб тым, як Украіна стала прытулкам для беларускіх айцішнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі