36 чалавек эвакуявалі на пажары ў полацкім інтэрнаце

36 чалавек эвакуявалі на пажары ў полацкім інтэрнаце

21 красавіка ў 00:22 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у інтэрнаце ў Полацку па вуліцы Спартыўнай. Там спрацавала сігналізацыя, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Прыбыўшы на месца здарэння ратавальнікі пабачылі агонь ў пакоі на чацвёртым паверсе пяціпавярховага будынка. Інтэрнат належыць Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

Калі ў пакоі ўзнік пажар, там быў наймальнік. Мужчына змог сысці з памяшкання самастойна, пры інцыдэнце ён не пацярпеў.

Супрацоўнікі МНС разам з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі з будынка 36 чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Агонь знішчыў у пакоі аконны блок, пашкодзіў маёмасць. У калідоры на чацвёртым паверсе закураныя сцены і столь.

Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі