6 гісторый студэнтак, якія сутыкнуліся з сексуальнымі дамаганнямі

Ілюстрацыі: Вольга Гардзіенка
Ілюстрацыі: Вольга Гардзіенка

Аўтар: Насця Канарова, "Грамадскае"​

 

Студэнтак Кіева-Магілянскай акадэміі, якія зладзілі акцыю супраць сексісцкіх паводзін выкладчыка, разагналі прадстаўнікі праварадыкальных сілаў. У кампус іх запрасіў той самы выкладчык. Адміністрацыя акадэміі на інцыдэнт адрэагавала млява, усклала ўсю адказнасць на арганізатараў пратэсту.

Студэнты Нацыянальнага універсітэта імя Шаўчэнкі збіраліся зладзіць акцыю супраць гвалту. Яна не адбылася ― зноў з-за пагроз, якія паступілі ад праварадыкальнай моладзі.

“Грамадскае” публікуе некалькі гісторый пацярпелых ад сексуальных дамаганняў ва ўкраінскіх універсітэтах, а таксама тэст, які тлумачыць, ці сутыкаліся вы з сексуальнымі дамаганнямі падчас вучобы або на працы.

Гісторыя 1. Олін прыхільнік

6 историй студенток, столкнувшихся с сексуальными домогательствами

Адзін наш выкладчык, якога, дарэчы, любілі і паважалі, калі ён не спіўся, панадзіўся вадзіць нас з аднагрупніцай у кавярню. Па пачатку мы хадзілі. Нават нос задзіралі, што з намі выкладчык сябраваць хоча. Олю (імя змененае) клікаў гуляць. Яна, вядома, адмаўлялася. Тады ён спрабаваў уламаць яе праз мяне ― маўляў, пагавары з сяброўкай. Оля вінтажам розным захапляецца, прадметамі даўніны. Дык вось неяк раз пасля чарговага сумеснага паходу на каву ён адвёў яе ў бок і выцягнуў з патрапанага партфеля нейкае блюда металічнае. Клікаў дадому, казаў, што шмат такога можа паказаць. Словам, станавіўся дакучлівым.

Думак звярнуцца ў адміністрацыю неяк не ўзнікала. Мы наогул імкнуліся не ставіцца да гэтых знакаў увагі сур'ёзна. Жартавалі пра яго паміж сабой, ды і ўсё. Думалі так: калі ўсё гэта выйдзе за межы, паклічам на дапамогу нашага знаёмага, каб ён патлумачыў прафесару, што да чаго.

Наогул, на кафедры ў нас чуткі хадзілі, што гэтая цяга да студэнтак і аспірантак у Олінага прыхільніка была заўсёды, і з некаторымі дзяўчатамі ён нават быў у адносінах.

 

Гісторыя 2. Добрыя людзі, проста старыя дурні

6 историй студенток, столкнувшихся с сексуальными домогательствами

Да мяне наогул часта прыстаюць дзядулькі. То пагаварыць пасля пары клікалі, то залікоўкі занесці, то на каву. Цалавацца ў шчочку раптам лезлі і, як бы выпадкова, траплялі ў вусны. Але не ціснулі ніяк, на вучобе не адбівалася. Мы тады не ведалі слова харасмент. Наогул нічога не ведалі ― выкладчыкі дзяліліся на “нармальных” і “ненармальных”. Накшталт адчуваеш, што чалавек няправільна сябе паводзіць, але не ўпэўненая, што можна скардзіцца. Не лапае ж, адзнакі не заніжае. І я на пенсіянераў не крыўдую. Адзін пісаў мне кранальныя лісты з акаўнта свайго сына ў “Вконтакте”. Але, вось, праўда: ну куды на іх скардзіцца? Яны добрыя людзі, проста старыя дурні.

Адзін выкладчык сістэматычна казаў маёй сяброўцы нешта накшталт “добры адказ, люблю бландынак”, або “з такім дэкальтэ можаце нават спісваць”, або “мы на кафедры раіліся, вы дарма перафарбаваліся, вам больш пасуе быць бландынкай”. Ну і, само сабой, гэтая лютая лухта ― пры ўсіх. Думак скардзіцца не было. Сяброўку гэта не прыгнятала. Проста лічыла яго вар'ятам і старалася далей адсаджвацца.

 

Гісторыя 3. Выкладчыкі многае бачылі, але не ўмешваліся

6 историй студенток, столкнувшихся с сексуальными домогательствами

Мяне цкавалі ўсёй універсітэцкай групай. Па-першае, таму што была абуральна разумнай, па-другое ― з-за арыентацыі. Насмешкі, абразы, здзекі. Расповеды, якая я ўбогая, хто і як мяне згвалціць, парады па змене полу. Да фізічнага гвалту не даходзіла. Але зневажанняў і ганення хапіла на ўсе пяць гадоў вучобы. Нават думала ў нейкі момант ВНУ змяніць, але ў выніку засталася.

Звяртацца да каго-небудзь за дапамогай было бессэнсоўна. І тады, і цяпер мне так здаецца. Калі чалавек не гатовы прымаць нешта іншае, ніхто яго не прымусіць. Ну і да таго ж ― я ж самая разумная і моцная, з усім спраўлюся! Выкладчыкі многае бачылі, але не ўмешваліся. А да мяне ставіліся альбо вельмі добра, альбо ніяк.

 

Гісторыя 4. Ён “паказваў тэхніку”, простымі словамі ― лапаў

6 историй студенток, столкнувшихся с сексуальными домогательствами

На першым курсе фізкультура ў нас была абавязковай дысцыплінай. Кожны тыдзень па дзве пары. Займаліся мы ўсім факультэтам ― каля 130 чалавек, але ў дзяўчат трэнерамі былі жанчыны, у хлопцаў ― мужчыны.

Акрамя агульнай праграмы, трэба было яшчэ хадзіць у розныя спартыўныя секцыі. За гэта давалі дадатковыя балы. Мы з дзяўчатамі неяк сышліся на баскетболе. Толкам гуляць не ўмелі, але было весела, нам падабалася. Галоўным па баскетболе быў фізкультурнік гадоў пяцідзесяці, высокі і лысы. Думаю, ён любіў выпіць ― пары ў нас былі на 8:30, ён часта прыходзіў з перагарам.

Нейкі час мы вучыліся закідваць мяч у кальцо. Дык вось гэты выкладчык любіў “паказваць тэхніку” ― падыходзіў ззаду, шчыльна прыціскаўся, прыабдымаў. Простымі словамі, лапаў. Было некамфортна, але ніхто з нас не надаваў гэтаму асаблівага значэння. І ніхто, мне здаецца, ні разу не паспрабаваў прыбраць яго рукі. Дзяўчаты ціхенька абмяркоўвалі гэта паміж сабой у распранальні, абураліся, але ніхто нават не падумаў супраціўляцца. Я таксама.

 

Гісторыя 5. Прымусовае “сяброўства”

6 историй студенток, столкнувшихся с сексуальными домогательствами

Быў у нас адзін выкладчык, даволі малады. Ён любіў рабіць епрыстойныя “кампліменты” студэнткам. Мог, напрыклад, сказаць паміж справай: “Ах, якія ножкі!" і іншае падобнае.

Аднойчы яму вельмі спадабалася адна студэнтка. Ён увесь час пісаў ёй і тэлефанаваў, запрашаў схадзіць куды-небудзь. Быў вельмі дакучлівым. За “зносіны”, у сваю чаргу, абяцаў дапамагаць з напісаннем навуковых артыкулаў, закінуць слоўца на кафедры, прасоўваць у даследчыцкіх колах. Дзяўчына была напалоханая, думала: калі адмовіць ― пачнуцца праблемы ва ўніверсітэце. Баялася, што ён разбурыць ёй навуковую кар'еру, да якой яна імкнулася.

Я не ведаю, ці былі ў іх у выніку нейкія інтымныя адносіны, але “сябраваць” з ім ёй давялося. І гэта далёка не адзіная падобная гісторыя, звязаная з гэтым выкладчыкам.

 

Гісторыя 6. Кароль вечарынак

6 историй студенток, столкнувшихся с сексуальными домогательствами

У маім універсітэце выкладала сямейная пара. Яны працавалі на адной кафедры, чыталі семінары ў розных групах. У нейкі момант адносіны ў іх разладзіліся, яны разышліся.

Тады Андрэй Віктаравіч (імя змененае) пачаў актыўна хадзіць на універсітэцкія вечарынкі, а яны ў нас праходзілі рэгулярна за межамі кампуса. Там усе выпівалі, прыходзіла шмат першакурснікаў розных факультэтаў. Многія, верагодна, нават не ведалі, што ён выкладчык.

На вечарынках ён часта піў, танцаваў са студэнткамі, заціскаў іх па кутах, цалаваўся з імі. Гэта звычайна не мела ніякага працягу, але студэнты старэйшых курсаў, якія гэтыя тусоўкі арганізоўвалі, альбо лічылі такія паводзіны Андрэя Віктаравіча нармальнымі, альбо заплюшчвалі на гэта вочы. Магчыма, нічога страшнага ў гэтым усім не было, бо дзяўчаты, відавочна, былі не супраць. Але, думаю, для кагосьці з іх гэта магло стаць траўмай.

 

На Захадзе для азначэння паняцця сексуальных дамаганняў выкарыстоўваецца тэрмін sexual harassment (пераслед сексуальнага характару). Згодна з напрацоўкамі універсітэта Мічыгана (ЗША), яго трактаванне больш шырокае ― гэта непажаданыя прапановы або дзеянні сексуальнага характару, як фізічныя, так і славесныя, пры ўмове што:

Гэтыя непажаданыя дзеянні адбываюцца на працоўным месцы, у працэсе навучання ў навучальнай установе, у асяроддзі пражывання.            

Згода або адмова чалавека ад прапаноў сексуальнага характару мае непасрэдны ўплыў на далейшае працаўладкаванне, навучанне або магчымасць знаходжання ў асяроддзі пражывання.

Адмова чалавека ад прапаноў сексуальнага характару стварае для яго варожую сераду на працы, ва ўніверсітэце, асяроддзі пражывання.

Сексуальны харассмент можа адбывацца як ва ўзаемаадносінах мужчыны і жанчыны, так і ў аднаполых ўзаемаадносінах, не толькі па вертыкалі (начальнік ― падначалены, выкладчык ― студэнт), але і па гарызанталі (калега ― калега, кліент ― выканаўца, студэнт ― студент). Пакутуе ад сексуальнага харасменту не толькі чалавек, у бок якога ён скіраваны, але і іншыя людзі, якія становяцца міжвольнымі сведкамі таго, што адбываецца, за кошт знаходжання ў агульным асяроддзі.

Калі казаць простымі словамі, любыя дзеянні сексуальнага характару становяцца дамаганнямі, калі яны непрыемныя і непрымальныя для чалавека, на якога яны накіраваныя.

Харасмент або не харасмент. Комікс-тэст “Грамадскага”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі