3,7% беларусак падвяргаюцца фізічнаму гвалту дома

Беларусак спыталі пра хатні гвалт

Беларусак спыталі пра хатні гвалт / @rubanau_collage

Цэнтр псіхалагічнай дапамогі oliviahelp.org пры дапамозе Chatham House правёў анлайн-апытанне ў Беларусі пра гендарны гвалт у адносінах.

Асноўнай мэтай было вызначыць распаўсюджанасць і характар хатняга гвалту, а таксама абазнанасць пра яго і гатоўнасць звяртацца па дапамогу.

Апытанне было ініцыяванае ў межах міжнароднай кампаніі "16 актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту".

Chatham House апытаў 864 рэспандэнты — 480 жанчын і 384 мужчыны — з 8 па 14 лістапада 2023. 

3,7% белорусок подвергаются физическому насилию дома
Дадзеныя анлайн-апытання / Chatham House

Сярод апытаных беларусак 74,7% былі ў адносінах за апошнія 12 месяцаў. З іх 7,7% пацвердзіла факты псіхалагічнага гвалту з боку партнёра, 4,7% паведаміла пра факты эканамічнага гвалту, 3,7% — пра фізічны гвалт і 1,5% — пра сексуальны гвалт.

Паводле інфармацыі даследчыкаў, частка рэспандэнтаў не заўсёды разумее, як адрозніць канфлікт і хатні гвалт і калі варта звяртацца па падтрымку. Таму толькі 11,6% звярталіся па медыцынскую дапамогу, аддаючы перавагу тэлефону даверу (15,2%) і міліцыі (40,5%). Больш чым палова (50,8%) не паведамляла пра тое, што здарылася, нікому.

3,7% белорусок подвергаются физическому насилию дома
Куды звяртаюцца жанчыны ў выпадку хатняга гвалту / Chatham House

Сацыёлагі лічаць, што жанчыны баяцца наступстваў або проста не ведаюць, куды трэба звярнуцца.

— Каля 20,2% беларусак не верыць, што ім могуць дапамагчы, яшчэ 13,1% баіцца кудысьці звяртацца, лічачы, што гэтым зробяць толькі горш. Для 29,8% дастаткова расказаць сябрам, 8,3% сорамна прызнацца, 6,7% упэўненыя, што ім не павераць, 5,3% непакоіцца, што, калі сыдуць, не змогуць сябе забяспечыць, 5,7% лічыць, што ўсё робяць не так, 12,6% кажа пра няведанне законаў. 

3,7% белорусок подвергаются физическому насилию дома
З якіх прычын беларускі не звяртаюцца па дапамогу / Chatham House

Сацыёлагі падкрэсліваюць, што хатні гвалт застаецца актуальнай праблемай, закранаючы значную колькасць жанчын у адносінах.

— Важна, каб жанчыны ведалі, што яны не самотныя і што ёсць людзі, якія дапамогуць ім. Мы заклікаем жанчын, якія зазнаюць гвалт, звяртацца па дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі