6 завочна асуджаных па "справе Мачулішчаў" аштрафавалі на 640 тысяч рублёў

Самалёт А-50

Самалёт А-50 / "Ваяр"

6 завочна асуджаных па "справе Мачулішчаў" аштрафавалі на 640 тысяч рублёў. Найбольшы штраф у Аляксандра Азарава — 440 тысяч. У астатніх (сярод іх — грамадзянін Украіны Мікалай Швец) — па 40 тысяч рублёў, даведаліся праваабаронцы.

Прысуд быў нядаўна агучаны ў Мінскім гарадскім судзе. Згаданы Швец, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, Віталь Якуцік і Азараў асуджаны на 25 гадоў калоніі кожны і штраф, Міхаіл Дзёмін, Яўгенія Тачыцкая і Сяргей Лопараў — на 15 гадоў калоніі і штраф, Ала Яцута — на шэсць гадоў калоніі. Дакладныя тэрміны пяці фігурантам справы, якіх судзілі вочна (Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і яго жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў), яшчэ ўдакладняюцца.

У лютым 2023 года дрон заляцеў на тэрыторыю ваеннага аэрадрома пад Мінскам і атакаваў самалёт ваенна-касмічных сіл Расіі А-50 (ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне). Самалёт атрымаў пашкоджанні і неўзабаве вярнуўся ў РФ на рамонт. КДБ паведаміў пра затрыманні ў РБ агента СБУ, які выканаў дыверсію, і беларусаў, якія яму дапамагалі. Іх абвінавацілі па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" і "здрада дзяржаве". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі