75% жыхароў Літвы негатыўна ставяцца да Беларусі
Вільня / pixabay.com
Беларусь трапіла ў тройку краін, да якіх найбольш негатыўна ставяцца жыхары Літвы. Такія вынікі паказала сацыялагічнае апытанне, праведзенае літоўскай кампаніяй Baltijos tyrimai па замове LRT, піша 15min.lt. Яго праводзілі ў лістападзе-снежні 2022 года, было апытана 1015 чалавек.
Найлепш літоўцы ставяцца да Польшчы (24% вельмі станоўча, 66% хутчэй станоўча). другое месца ў іх сімпатыях заняла Германія (16% і 66% адпаведна). Трэцяе месца падзялілі Украіна (27% апытаных ацэньваюць яе вельмі станоўча і 54% хутчэй станоўча) і Вялікабрытанія (22% і 59%).
Самыя адмоўныя эмоцыі ў літоўцаў выклікае Расія (64% апытаных ставяцца да яе вельмі неспрыяльна, 26% хутчэй неспрыяльна). Другое месца заняла Беларусь (32% і 43% адпаведна). Можна меркаваць, што на гэта паўплываў як мігранцкі крызіс, так і пазіцыя беларускіх уладаў, якія падтрымалі вайну Раіі супраць Украіны. Трэцюю пазіцыю заняў Кітай (13% і 44% адпаведна).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.