9 жніўня пройдзе міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю
Дзень салідарнасці пад бел-чырвона-белым сцягам / standwithbelarus.org
9 жніўня пройдзе міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю. Беларусаў замежжа заклікаюць арганізоўваць акцыі ў сваіх гарадах, вывешваць сцягі, ахвяроўваць грошы, пісаць лісты палітвязням. Беларусам у РБ прапануюць напісаць ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. У Беларусі цяпер вулічныя акцыі немагчымыя з-за рэпрэсій.
"У гэты дзень [у 2020-м годзе] мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне, дзе шануюць адно аднаго, дзе галоўны скарб — гэта людзі і кожны мае права выказацца, — піша прэс-служба Святланы Ціханоўскай. — Гэты дзень аб’яднаў сотні тысячаў беларусаў і мы дагэтуль адданыя гэтаму выбару. Разам мы можам шмат — дык давайце зробім так, каб наш голас стаў яшчэ гучнейшым па ўсім свеце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.