97% удараў Расіі па Украіне прыпадае на грамадзянскія аб'екты

Руіны пасля расійскага абстрэлу

Руіны пасля расійскага абстрэлу / t.me/dsns_telegram/

97% удараў Расіі па Украіне прыпадае на грамадзянскія аб'екты, а не вайсковыя, як заяўляюць у Маскве. Пра гэта паведаміў украінскі міністр абароны Рустэм Умераў. У пятніцу ён паўдзельнічаў у пазачарговым пасяджэнні Савета NATO-Украіна.

Па словах Умерава, сумарная магутнасць удараў з пачатку 2024 года перавысіла 9 кілатон. Ён нагадаў, што "712 з 1804 ахвяр сярод цывільнага насельніцтва, пацверджаных ААН за апошнія тры месяцы, сталі ахвярамі ракетных нападаў і ўдараў баражаванымі боепрыпасамі".

29 сакавіка па Украіне быў нанесены чарговы расійскі ракетны ўдар. Расіяне зноў атакавалі энергетычныя аб'екты Украіны, пашкоджаныя цеплавыя і гідраэлектрастанцыі ў цэнтральным і заходнім рэгіёнах, паведамляе hromadske.ua. 

"Расійскія тэрарысты зноў білі па ўкраінскай энергетыцы, піша прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. — ...Гэтай ноччу свядомымі мэтамі ворага сталі Канеўская і Днястроўская ГЭС. Краіна-тэрарыст хоча паўтарэння экалагічнай катастрофы на Херсоншчыне. Але цяпер пад пагрозай не толькі Украіна, але і Малдова. Вада не спыніцца перад памежнымі слупамі, як не спыніцца і расійская вайна, калі разам і своечасова не спыніць яе ва Украіне"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі