ААН паспрабавала легалізаваць наркотыкі, але безвынікова
Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (UNODC) звярнулася да ўрадаў свету з прапановай легалізаваць наркотыкі і адмяніць крымінальнае пакаранне за іх захоўванне і ўжыванне.
Але, як паведамляе BBC, упраўленне ААН было вымушанае адклікаць свой зварот па патрабаванні як мінімум адной з краін-чальцоў.
Дакумент, які апынуўся ў распараджэнні BBC, прадугледжваў легалізацыю любых наркотыкаў, прызначаных для асабістага ўжывання. На думку аўтараў звароту, пазбаўленне волі за ўжыванне і захоўванне наркотыкаў з'яўляецца занадта суровым пакараннем.
Разам з тым паведамляецца, што гэты дакумент ніколі не прымаўся афіцыйна.
Фота: IStock