ААН збірае Савет бяспекі праз пасадку Ryanair з Пратасевічам на борце

Самалёт Ryanair / ryanair.com
Самалёт Ryanair / ryanair.com

Заходнія дэлегацыі запыталі на пасяджэнне Савета бяспекі ААН 31 кастрычніка у сувязі з інцыдэнтам у 2021 годзе з бортам авіякампаніі Ryanair, паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, прызямліўся ў Мінску 23 траўня 2021 года. Беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу, што на борце знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.

На гэтым самалёце быў Раман Пратасевіч. Яго затрымалі разам з расіянкай Соф'яй Сапега.

Заходнія краіны абвінавацілі беларускі рэжым у паветраным пірацтве з-за фальшывага паведамлення і зачынілі сваю паветраную прастору для Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі