Абама: ЗША могуць увесці санкцыі супраць ключавых сектараў эканомікі Расіі
Амерыканскі прэзідэнт у чацвер выступіў з спецыяльнай заявай па "крымскім крызісе".
Між іншым, Барак Абама заявіў, што дадатковыя меры ў адносінах Расіі дазваляюць Злучаным Штатам увесці санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў ("чорны спіс" пашырыцца), а таксама "ключавых сектараў эканомікі Расійскай Федэрацыі". Між іншым, санкцыі будуць датычыць расійскіх банкаў. Пры гэтым прэзідэнт ЗША лічыць, што дыпламатычныя перамовы з Расіяй павінны працягвацца.
Пра новыя санкцыі супраць Расіі сёння гаварыла і памочніца дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман. Паводле яе слоў, абмежаванні могуць датычыць вайсковых установаў, бізнэсу, гандлёвага сектару. "Я думаю, што цяпер расіяне дакладна зразумеюць, якімі могуць быць катэгорыі санкцый ЗША... і ўплыў, які яны могуць мець", — цытуе словы Вэндзі Шэрман espreso.tv.
Расія агучыла "чорны спіс" з афіцыйных асобаў ЗША
Фота — AFP