Абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстаран "Поедем поедим"

Абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстаран "Поедем поедим"

Каля мемарыялу Курапаты абаронцы помніка зладзілі чарговы пікет насупраць рэстарана "Поедем поедим" (раней вядомы як "Бульбаш-хол"). Паводле інфармацыі Паўла Севярынца, сёння а 15-й гадзіне мусіла адбыцца ўрачыстае адкрыццё ўстановы. Пра гэта палітыку расказалі супрацоўнікі рэстарана. 

Аднак, як перадае Радыё "Свабода", а 15-й урачыстага адкрыцця так і не адбылося. Бліз рэстарана працягваюць несці вахту каля дзясятка актывістаў. 

Пікетоўцы зрабілі на асфальце каля рэстарана надпіс "Кабак на костках. Паядзім?". Капітан міліцыі, які адмовіўся назвацца, сфатаграфаваў надпіс, а потым папрасіў Вольгу Мікалайчык даць тлумачэнні наконт яго. Пасля адмовы актывісткі міліцыянт з'ехаў. Пазней гэты надпіс сталі змываць работнікі рэстарацыі.

Раней меркавалася, што рэстаран адчыніцца 1 чэрвеня. Потым дату перанеслі на некалькі дзён. Адміністрацыя рэстарана не збіраецца адмаўляцца ад адкрыцця ўстановы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі