Абаронцы Курапатаў вызначылі графік вахты каля рэстарана "Поедем поедим"

Абаронцы Курапатаў вызначылі графік вахты каля рэстарана "Поедем поедим"

11 чэрвеня кіраўнікі грамадскіх партыяў і рухаў правялі нараду па абароне Курапатаў. Паводле інфармацыі праваабарончага сайта "Вясна", яны прынялі праграму дзеянняў на бліжэйшы час, а таксама зацвердзілі графік варты актывістаў.

Штодзённая варта будзе стаяць ад 12-й да 24-й гадзіны, а ў выходныя — аж да 2-й гадзіны ночы. За кожны дзень тыдня будзе адказваць тая ці іншая арганізацыя: панядзелак — “Альтэрнатыва”, аўторак — Рух салідарнасці “Разам”, серада — Партыя БХД, чацвер — Партыя БНФ, пятніца — “Малады Фронт”, субота — “Еўрапейская Беларусь”, нядзеля —– партыя КХП-БНФ.

Кіраўнік аргкамітэта партыі БХД Павел Севярынец паведаміў, што 11 чэрвеня будзе перададзены зварот заснавальнікам рэстараннага комплексу "Поедем поедим" Леаніду Зайдзесу і Барысу Сурысу

"Будзем патрабаваць ад іх альбо знесці рэстаран, альбо  перанесці рэстаранна-забаўляльны комплекс за межы сучаснай ахоўнай зоны, паколькі будаўніцтва ад самага пачатку вялося незаконна", — заявіў Севярынец.

Пасля нарады ўдзельнікі пікетавання скандавалі лозунгі: “Кабак НКВД зачынены”, “Ганьба!” і “Не кабак, а музей!”.

Як падлічылі праваабаронцы, за шэсць дзён пікетавання міліцыянты і даішнікі склалі на абаронцаў Курапатаў каля 30 пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні.

Абаронцы Курапатаў вызначылі графік вахты каля рэстарана "Поедем поедим"
Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі