Абломкі самалёта, які разбіўся ў Егіпце, раскідала на 30 квадратных км
Абломкі расійскага самалёта А321, які разбіўся ў Егіпце, раскіданыя на тэрыторыі прыкладна ў 30 квадратных кіламетраў. Пра гэта паведаміў журналіст тэлеканала "Расія-24", які знаходзіцца на месцы здарэння.
Па яго словах, якія пераказвае РБК, самыя вялікія абломкі — гэта насавая кабіна пілота і хвост, які знаходзіцца прыкладна за 5 км ад насавой часткі. Паведамляецца, што кабіна пілотаў моцна пацярпела, а ў хваставым апярэнні няма слядоў пажару.
Таксама паведамляецца, што эксперты ўжо атрымалі і вывучаюць "чорныя скрыні" самалёта.
З месца падзення самалёта вывезеныя целы больш як 150 загінулых. Ёсць звесткі, што атрады егіпецкіх ратавальнікаў выявілі 175 целаў загінулых.
Нагадаем, авіялайнер A321 кампаніі "Кагалымавія" з турыстамі на борце разбіўся зранку 31 кастрычніка. Папярэдне асноўнай версіяй авіякатастрофы называюць тэхнічныя непаладкі. На борце самалёта былі 224 чалавекі — 217 пасажыраў (193 дарослых і 24 дзіцяці) і сем чальцоў экіпажа. Ніхто з іх не выжыў.