Абнародаваны бюджэт Беларусі на 2017 год
Апублікаваны закон Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год". Тэкст дакумента размешчаны сёння, 26 кастрычніка, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 кастрычніка бягучага года, адобраны Саветам Рэспублікі 6 кастрычніка.
Бюджэт сфармаваны з улікам неабходнасці захавання макраэканамічнай стабільнасці, паслядоўнай рэалізацыі збалансаванай бюджэтнай палітыкі і канцэнтруе рэсурсы на важнейшых кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Ён захавае сацыяльную накіраванасць. Вырастуць выдаткі на ахову здароўя, навуку, адукацыю. Прадугледжаны сродкі на дадатковую падтрымку шматдзетных сем'яў для фарміравання сямейнага капіталу ў суме Br458 млн, што на 15% больш у параўнанні з 2016 годам.
Для выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, асобных відаў пенсій у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва перадаюцца субвенцыі ў суме Br698 млн.
Прафіцыт бюджэту, паводле адпаведнага закона, у 2017 годзе складзе Br1 496,2 млн. Даходы прадугледжаныя ў суме Br18 235,2 млн , або з ростам да чаканага выканання 2016 года на 6,1%. Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў стануць падатак на даданую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Выдаткі бюджэту на 2017 год прадугледжваюцца ў суме Br16 739,1 млн, або 98,9% да чаканага выканання 2016 года.