Абнародаваны лонг-ліст прэміі Гедройца

Абнародаваны лонг-ліст прэміі Гедройца

На сайце прэміі Гедройца з'явіўся лонг-ліст сёлетніх намінантаў. У яго ўвайшлі 13 кніг.

Андрэй Адамовіч. Таўсціла і лешч. — Вільня: "Логвінаў".

Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. — Вільня: "Логвінаў".

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. — Вільня: "Логвінаў".

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын. — Мінск: "Галіяфы".

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. — Вільня: "Логвінаў".

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы. — Вільня: "Логвінаў".

Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках. — Мінск: "Кнігазбор".

Алесь Пашкевіч. Рух. — Мінск: "Кнігазбор".

Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі. — Мінск: "Кнігазбор".

Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2. — Вільня: "Логвінаў"/34mag.net

Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. — Вільня: "Логвінаў".

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. — Мінск: "Галіяфы".

Макс Шчур. Завяршыць гештальт. — Тэрнопаль: "Крок".

Ад пачатку на прэмію было вылучана 29 выданняў.

Сёлетняга лаўрэата прэміі павінны назваць у верасні.

Прэмія Гедройца — самая буйная незалежная літаратурная прэмія ў Беларусі. Лаўрэат атрымоўвае 10 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі