Абноўленую версію “дэкрэта аб дармаедах” разглядаюць у Адміністрацыі прэзідэнта

Абноўленую версію “дэкрэта аб дармаедах” разглядаюць у Адміністрацыі прэзідэнта

Абноўленую версію “дэкрэта аб дармаедах” (дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”) па-ранейшаму разглядаюць у Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта ў чацвер распавяла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Паводле яе слоў, галоўная мэта дакумента — стымуляванне занятасці.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 у красавіку 2015 года. Паводле яго, грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў на працягу больш за 183 дзён на год, мусілі заплаціць у дзяржбюджэт 20 базавых велічынь. У сакавіку 2017-га па краіне прайшлі акцыі пратэсту “дармаедаў”. Улады прыпынілі дзеянне дэкрэта і адправілі яго на дапрацоўку. Аляксандр Лукашэнка атрымаў дакумент ад ураду яшчэ ў пачатку кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі