Абраны другі ўладальнік бясплатнай татухі
Tattoo Art Club працягвае рабіць тату за ідэю.
Гэтым разам майстры зноў перагледзелі ўсе патэнцыйныя татуіроўкі, што надасылалі ім нашыя слухачы, і абралі эскіз, які ўжо цэлы месяц чакаў свайго часу.
Студэнтка з Віцебска Вераніка Панкратава распавяла нам, што любіць чэшскага мастака Мусу Лукаша настолькі моцна, што хацела б усё жыццё бачыць яго малюнак на сваім целе. Майстры з Tattoo Art Club з паразуменнем паставіліся да гэтага жадання і паабяцалі дапамагчы здзейсніць яго.
Віншуем пераможцу! І чакаем трэцяга розыгрышу татухі ўжо 27 ліпеня.