Абвешчаны прысуд траім мінчукам, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў

Абвешчаны прысуд траім мінчукам, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў

Траіх мінчукоў, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў, асудзілі да двух і трох гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Трое жыхароў сталіцы 11 жніўня мінулага года падчас акцыі пратэсту ўбачылі, як супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі і збівалі мужчыну ў двары на "Каменнай Горцы". У адказ на гэта яны скінулі драўляныя дзверы з балкона 11-га паверху на міліцыянтаў. 

Ніхто тады не пацярпеў, аднак на судзе пацярпелымі выступалі два супрацоўнікі, верагодна, са змененымі прозвішчамі — Іваноў і Пятроў. Маральную і матэрыяльную шкоду яны не заяўлялі. 

Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў Яўгена Коржаля і Цімафея Мажанкова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксея Ігнаценку — да трох гадоў і аднаго месяца калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запатрабавала дзяржабвінаваўца Аксана Саковіч.

Абвешчаны прысуд траім мінчукам, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў
Асуджаныя мінчукі / t.me/viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі