Абвешчаны творчы конкурс, прысвечаны спадчыне Францішка Багушэвіча

Абвешчаны творчы конкурс, прысвечаны спадчыне Францішка Багушэвіча

Абвешчаны творчы конкурс, які прысвячаецца 125-годдзю выхаду першага беларускамоўнага  вершаванага зборніка “Дудка беларуская” Францішча Багушэвіча. Арганізатарам конкурсу пад назвай “Мая дудка” стаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Паводле ўмоваў творчага спаборніцтва, маладыя людзі ва ўзросце 14-29 гадоў могуць пазмагацца за перамогу ў чатырох намінацыях: відэаконкурс (чытанне вершаў са зборніку “Дудка беларуская” або прысвечаных Багушэвічу), літаратурны конкурс (эсэ і вершаваныя творы), конкурс выяўленчага мастацтва, музычны конкурс.  

Як паведамілі Еўрарадыё ў аргкамітэце конкурсу, творчыя працы прымаюцца з 21 сакавіка па 29 ліпеня. Пераможцы атрымаюць дыпломы, прызы, а таксама запрашальнікі на наведванне ўсіх мерапрыемстваў музею цягам 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі