А.Ціхановіч: Заяўкі на "Еўрафэст" пачнуць ісці на пачатку лістапада

Арганізатары нацыянальнага музычнага праекта "Еўрафэст" лічаць, што асноўная плынь заявак пойдзе на пачатку лістапада. Пакуль жа выканаўчы прадзюсэр праекту Анастасія Ціхановіч адмаўляецца называць колькасць пададзеных заявак.  Ціхановіч: І мала часу прайшло, і, як правіла, па досведзе мінулых гадоў, яны валам пачынаюць валіцца да першых дзён лістапада. Павінен прайсці нейкі перыяд. Трэба нейкую сярэдзіну выбраць, і тады пагаварыць, колькі прыйшло заявак. Напрыклад, калі палова тэрміну пройдзе...

А.Ціхановіч адзначыла, што заяўкі на "Еўрафэст" зазвыяай прыходзяць нераўнамерна. Па яе словах, прычына ў тым, што песні неабходна належным чынам падрыхтаваць.

Нагадаем, што прыём заявак на "Еўрафэст" працягнецца да 20 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі