Ад ксяндза-палітвязня Генрыха Акалатовіча патрабуюць выплаціць 1 мільён еўра

Ксёндз Генрых Акалатовіч

Ксёндз Генрых Акалатовіч / katolik.life

Суд над ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, пробашчам парафіі Святога Язэпа ў Валожыне і палітвязнем, будзе закрытым, піша сайт katolik.life.

Акалатовіча затрымалі ў лістападзе 2023-га і пасадзілі ў СІЗА КДБ. За кратамі ён знаходзіцца ўжо дзевяць месяцаў. Па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення. Вядома, што святар трымаецца, не падае духам.

Як даведаліся ад вернікаў супрацоўнікі katolik.life, Акалатовіча вінавацяць у тым, што ён нібыта перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю. Шкоду прычыненуя яго дзеяннямі ацэньваюць на суму больш за 3 мільёны рублёў (каля 1 мільнё еўра ў эквіваленце). Вернікі мяркуюць, што ў кошт спагнання ўключаць грошы, канфіскаваныя пры арышце ксяндза — яго асабістыя ашчаджэнні і ахвяраванні парафіі.

Апошнім часам ад Акалатовіча не прыходзілі лісты. Аднак вядома, што расследаванне справы завяршаецца, і суд можа быць прызначаны ўжо на верасень-кастрычнік.

Двух мясцовых жыхароў, затрыманых па справе ксяндза, ужо вызвалілі з-пад варты. Аднак яны нічога не маюць права расказаць пра сутнасць справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі