Ад вадаспаду лавы на Гавайскіх астравах кіпіць акіян (відэа)

Ад вадаспаду лавы на Гавайскіх астравах кіпіць акіян (відэа)

На Гавайскіх астравах некалькі дзён адбываецца вывяржэнне самага актыўнага ў свеце вулкана — Кілаўэа. Распаленая лава з вулкана цячэ з вяршыні скалы ў акіян, як вялікі вадаспад. Ад гэтага вада ў акіяне кіпіць.

Вулкан пачаў вывяргацца яшчэ 33 гады таму. Часам лава цячэ спакойна ў акіян, але часам стварае небяспеку для пасёлкаў. Гэтым разам небяспекі няма. За відовішчам людзі назіраюць з лодак побач з патокам лавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі