Адчынілі першы ў свеце завод па вытворчасці... дзяцей
Ён дзейнічае ў індыйскім горадзе Ананд.
Сотні мясцовых жанчын будуць зарабляць грошы, выношваючы дзяцей для бяздзетных сем'яў з іншых краін. Як інфармуе БЕЛТА, будучыя бацькі змогуць адправіць на гэты адрас сперму і яйкаклеткі, а пасля прыехаць у прызначаны час, каб забраць сваё дзіця.
У клініку інвеставаныя мільёны долараў. Сурагатная маці атрымае за кожнае дзіця каля 8 тысяч долараў, а будучыя бацькі плацяць 28 тысяч долараў. На сённяшні дзень у клініцы знаходзіцца каля 100 цяжарных жанчын.
Фота — ria.ru