АДКБ пасылае місію ў Арменію на чале з беларусам Засем
Савет калектыўнай бяспекі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы пасылае місію ў Арменію на чале з беларусам Станіславам Засем, генсекам арганізацыі. Яе мэта — ацэнка сітуацыі і падрыхтоўка даклада для кіраўнікоў краін-членаў АДКБ, піша newsarmenia.am.
Раней Арменія звярнулася да Расіі і іншых краін АДКБ з просьбай аб дапамозе. Таксама Ерэван звярнуўся да Саўбеза ААН. Прычынай стаў узброены канфлікт паміж падраздзяленнямі Арменіі і Азербайджана ў раёне Нагорнага Карабаху, падчас якога загінулі дзясяткі вайскоўцаў.
У сераду Мінабароны Арменіі заяўляе, што Азербайджан працягвае "атакуючыя дзеянні" — абстрэлы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.