Адміністрацыя прэзідэнта: Толькі 13% беларусаў лічаць, што 2019 год будзе цяжкі
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі агучыў вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў снежні, напярэдадні святаў. У беларусаў, старэйшых за 18 гадоў, пыталіся пра 2019 год. Больш за 60% заявілі, што ідуць у новы год з добрым настроем, і толькі 5% — з кепскім. 73% апытаных лічаць, што 2019-ы стане ўдалым для нашай краіны. Толькі 13% перакананыя, што год будзе цяжкі.
Адзначаецца, што большасць аптымістаў — ва ўзросце да 30 гадоў, інфармуе тэлеканал АНТ.