Адмоўных наступстваў кароткачасовай блакіроўкі YouTube не будзе — Кіберпартызаны
У Беларусі блакавалі YouTube, ілюстрацыйнае фота
Негатыўных наступстваў кароткачасовай блакіроўкі YouTube для працы сэрвісаў Google у Беларусі, хутчэй за ўсё, не будзе. Пра гэта Еўрарадыё сказалі “Кіберпартызаны”.
Як удакладнілі суразмоўцы, наступствы могуць быць калі рэжым пачне ўсур’ёз блакаваць YouTube: “тады андроіды стануць практычна цаглінамі”, бо сам Google можа паказальна прыпыніць працу сваіх сэрвісаў. Але магчымы і іншы крок уладаў — запавольванне хуткасці менавіта для YouTube.
“Людзі прызвычаяцца, што YouTube дрэнна працуе, будуць шукаць іншыя альтэрнатывы — ці RuTube, ці проста VPN набудуць. І тады рэжыму горш”, — кажуць “Кіберпартызаны”.
Што праўда, і гэта было б не так лёгка: пры наяўнасці лёгкіх і простых спосабаў у барацьбе з YouTube, які замінае ўсім дыктатурам, яго б блакавалі і ў Расіі, і ў шмат якіх іншых краінах. Але выглядае, што пакуль няма спосабаў, якія б дазволілі і блакаваць сэрвіс, і не атрымаць адначасова вялізарную шкоду.
Як распавядала Еўрарадыё, у навагоднюю ноч беларускія правайдары блакавалі YouTube падчас звароту Святланы Ціханоўскай да беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.